Дзень аранжавай усмешкі
27 верасня 2019 г. вучні 2, 6, 7, II гімн. класаў, настаўнікі і бацькі ўдзельнічалі ў мерапрыемстве міжнароднага праекта экалагічнай асветы “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка” – “Дні аранжавай усмешкі”, якое праходзіла ў парку Вінгіс. Сонечна-аранжавы цягнік меў форму спіралі – усе ўдзельнікі мерапрыемства злажылі з дэкараваных каменьчыкаў 6,5-вітковую спіраль Архімеда. З прывезеных 26 установамі асветы гарбузоў была складзена сонечная аранжавая ўсмешка. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі станцавалі агульны танец – падарунак Зямлі, удзельнічалі ў медытацыі, абдымаючы свет і жадаючы яму міру. Прадстаўнікі нашай гімназіі далучыліся да дабрачыннай акцыі і пасля мерапрыемства падарылі свае 5 гарбузоў Вільнюскаму крызіснаму цэнтру і Службе дапамогі Мальтыйскага ордэна. Прыемна ведаць, што мы падтрымлівалі і сагравалі нашай аранжавай дабрынёй тых, каму гэта найбольш патрэбна.