Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Рэспубліканская віктарына “Мова – велічны помнік, пабудаваны нацыяй”

15 лістапада каманда вучняў 5-6 класаў нашай гімназіі ўдзельнічала ў рэспубліканскай віктарыне “Мова – велічны помнік, пабудаваны нацыяй” (Ё. Яблонскіс), арганізаванай Дэпартаментам нацыянальных меншасцяў пры Урадзе Рэспублікі і Тракайскім цэнтрам адукацыі дарослых. Мэта мерапрыемства – заахвочваць і матываваць школьнікаў да вывучэння літоўскай мовы, раскрыць яе прыгажосць і значнасць. У віктарыне, якая праходзіла ў канферэнц-цэнтры “Trasalis“, прымалі ўдзел вучнёўскія каманды з розных школ Літвы, у якіх навучанне вядзецца на мовах нацыянальных меншасцяў. Вучні дыскутавалі, актыўна адказвалі на пытанні па гісторыі Літвы, літоўскай мове, пра знакамітых людзей. Хоць пераможцамі віктарыны былі прызнаны толькі тры каманды, прайграўшых не было – усе атрымалі прызы. Пасля мерапрыемства для вучняў была праведзена экскурсія па Тракайскім замку.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны