Конкурс малюнкаў

Гімназія імя Францыска Скарыны г. Вільнюса аб’яўляе міжнародны конкурс-выставу малюнкаў “Ілюстрацыі да самых прыгожых твораў пра Літву”, прысвечаную 100-годдзю адраджэння Літоўскай дзяржавы.

Падрабязней...

Каляды ў гімназіі

Снежань у гімназіі штогод бывае незвычайным. Гэта перыяд чакання самых прыгожых свят – Каляд і Новага года – калі ўсе члены гімназічнай супольнасці працуюць разам, дзелячыся добрым гумарам і шчырасцю, упрыгожваць класы, залу, файе, вырабляюць ёлачныя ўпрыгожанні, паштоўкі, пішуць віншаванні і лісты Дзеду Марозу.

Падрабязней...

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

2017 год — юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 135-годдзе з дня іх нараджэння шырока адзначаецца ў Беларусі і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве.

Падрабязней...

Ганаровая ўзнагарода

16 лістапада, у Міжнародны дзень талерантнасці, у Сейме Літоўскай Рэспублікі былі ўшанаваныя асобы і арганізацыі, якія шмат зрабілі ў справе аб’яднання розных народаў Літвы.

Падрабязней...

Канферэнцыя міжнароднага праекта “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка”

10 лістапада 2017 года пяцікласніца нашай гімназіі Дзіяна Вінцукявічэне і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Нійоле Багдонене ўдзельнічалі ў заключнай канферэнцыі экалагічна-сацыяльнага праекта міжнароднай супольнасці навучальных устаноў “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка”, якая праходзіла ў Вільнюскай школе турызму і камерцыі.

Падрабязней...