Ганаровая ўзнагарода
16 лістапада, у Міжнародны дзень талерантнасці, у Сейме Літоўскай Рэспублікі былі ўшанаваныя асобы і арганізацыі, якія шмат зрабілі ў справе аб’яднання розных народаў Літвы. Дырэктар Дэпартамента нацыянальных меншасцей пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі Віда Мантвідайце ўручыла дырэктару гімназіі Дзіяне Стахновіч ганаровую ўзнагароду – Залаты Ганаровы Знак “Už nuopelnus” (“За заслугі”). Гімназічная супольнасць сардэчна віншуе дырэктара з узнагародай і жадае новых дасягненняў у справе ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці і заахвочвання шматнацыянальнага літоўскага насельніцтва да дыялогу культур.