Праект „Kalėdinis sveikinimas 2016“

У снежні 2016 года вучні 2-4 класаў гімназіі імя Ф. Скарыны прымалі ўдзел у рэспубліканскім міжшкольным праекце „Kalėdinis sveikinimas 2016“ (“Віншаванне з Калядамі 2016”), падчас якога праводзіліся інтэграваныя ўрокі англійскай мовы і тэхналогій.

Падрабязней...

Дзень кашы

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень кашы. Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны разам з другімі навучальнымі ўстановамі Літвы прыняла ўдзел у ініцыяваным закрытым акцыянерным таварыствам “Malsena Plus” праекце “Košės diena 2016” (“Дзень кашы 2016”).

Падрабязней...

Праект „Kultūrų maratonas“ (“Марафон культур”)

У верасні 2016 года стартаваў праект „Kultūrų maratonas“ (“Марафон культур”), у якім прымаюць удзел і вучні нашай гімназіі. Мэта праекта – стварыць 
прывабныя, нетрадыцыйныя, нефармальныя ўмовы для адукацыі, развіцця вучняў 8-9 класаў школ з рознымі мовамі навучання, дапамагчы ім наладзіць зносіны, развіваць супрацоўніцтва, знайсці новых сяброў.

Падрабязней...

“Хто? Дзе? Калі?”

13 сакавіка вучні 3 класа Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Хто? Дзе? Калі?”. Яе арганізатарам і вядучым быў бацька вучня гэтага класа Аляксандра Гузава Васіль. Радуе, што ўсе каманды паказалі цудоўныя вынікі. Але лепшай была адна. Віншуем пераможцаў!

Падрабязней...

Дарагія сябры!

З 28 красавіка па 10 мая ў гімназіі (на другім паверсе) экспануецца перасоўны выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Беларусь і беларусы”.

Падрабязней...

Тыдзень без здзекаў

14-18 сакавіка 2016 г. наша гімназія ўдзельнічала ў мерапрыемствах тыдня Без здзекаў, які ўжо сёмы раз праводзіцца па ініцыятыве „Vaikų linijos“. На працягу тыдня вучні займаліся рознымі відамі дзейнасці: гулялі ў гульні, малявалі, удзельнічалі ў дыскусіях, выконвалі розныя заданні, рабілі кнігу Дружбы і інш.

Падрабязней...