Тыдзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, але ў нашай гімназіі ўрачыстае адкрыццё гэтага свята з удзелам саветніка па пытаннях культуры і адукацыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Вольгі Дашыневіч і генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова адбылося 19 лютага.

Падрабязней...

Зіма, зіма, ідзі з двара!

9 лютага ў гімназіі Ф. Скарына прайшло свята Масленіцы, у якім удзельнічалі вучні і настаўнікі гімназіі. Усе прысутныя танцавалі, спявалі, частаваліся блінамі, гарачым чаем. Пасля таго як была спалена віноўніца ўсіх бед Мора, зіма ўцякла са школьнага двара.

Падрабязней...

Стодзёнка

Стодзёнка – адно з самых прыгожых і вясёлых святаў. У пятніцу, 5 лютага, гэтае свята нагадала абсальвентам гімназіі аб тым, што вучыцца ім засталося толькі 100 дзён, што хутка яны назаўсёды зачыняць дзверы гімназіі.

Падрабязней...

Запрашаем выпускнікоў на сустрэчу!

5 лютага а 18 гадзіне Вільнюская гімназія Ф. Скарыны запрашае выпускнікоў на традыцыйную сустрэчу з настаўнікамі, школьнымі сябрамі. Сумуем па вас! З нецярпеннем чакаем сустрэчы! 

Праект "Гадзіны чытання"

У верасні 2015 г. намеснік старшыні Літоўскага саюза пісьменнікаў Біруце Ёнушкайце запрасіла вучняў і настаўнікаў нашай гімназіі прыняць удзел у праекце "Skaitymo valandos" (“Гадзіны чытання”).

Падрабязней...