"Ноч даследчыкаў"

23-га верасня ў гімназіі прайшло традыцыйнае мерапрыемства "Tyrėjų naktis" ("Ноч даследчыкаў"). У ім прынялі ўдзел вучні I, II, IV гімназічных класаў, якія правялі розныя эксперыменты, прадставілі праектныя работы, даследавалі глебу, лішайнік суседняга з гімназіяй лесу і інш. Каб паспяхова авалодаць ведамі па біялогіі, хіміі, фізіцы, геаграфіі, неабходна зразумець і запомніць шмат складаных тэрмінаў. Праводзячы эксперыменты, вучні маюць магчымасць лепш зразумець навакольную рэчаіснасць ірозныя прыродныя з’явы.Таму многія з тых, хто на гэты раз былі толькі гледачамі, праз год, несумненна, самі стануць удзельнікамі "Tyrėjų nakties".

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG

Арганізатары:

  • Святлана Грышко, настаўнік-метадыст біялогіі і хіміі.
  • Галіна Вінцукявічэне, настаўнік-метадыст геаграфіі і тэхналогіі.
  • Рамуне Гоберэне, старшы настаўнік фізікі.