Дзень еўрапейскіх моў у гімназіі

Дзень еўрапейскіх моў адзначаецца ў Літве з таго часу, як наша краіна стала членам ЕС. Мэта свята – выхоўваць павагу да ўсіх еўрапейскіх моў, заахвочваць да іх вывучэння, падтрымліваць імкненне больш даведацца пра краіны Еўрапейскага Саюзу і іх мовы. З гэтай нагоды ў нашай гімназіі на працягу тыдня прайшло шмат мерапрыемстваў: вучні аформілі газеты пра розныя краіны, удзельнічалі ў выставе "Europos vaikai draugauja" ("Дзеці Еўропы сябруюць"), прайшлі цікавыя, нетрадыцыйныя ўрокі.

Бадай, самым цікавым мерапрыемствам стаў фестываль-конкурс "Draugų ratelis" ("Кола сяброў"), які праходзіў у рамках рэспубліканскага праекта "Tautų tiltas" ("Мост народаў"). Гэты праект накіраваны на заахвочванне зносін паміж дзецьмі, якія атрымліваюць адукацыю на розных мовах. Вучні літоўскіх, рускіх, польскіх, беларускай школ імкнуцца паказаць самабытнасць свайго народа, элементы нацыянальнай культуры. Нягледзячы на тое, што не ўсе школы-партнёры праекта змаглі прыняць удзел у свяце, якое праходзіла ў нашай гімназіі, яно атрымалася цікавым і запамінальным.

Вучні і настаўнікі гімназіі таксама прынялі ўдзел ў мерапрыемстве "Švęskime Europos kalbų dieną!" ("Святкуем дзень еўрапейскіх моў!"), якое праходзіла ў Вільнюскай Ратушы. Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларускай мовы, адчуць яе прыгажосць.

Мерапрыемствы Дня еўрапейскіх моў пакінулі шмат незабыўных уражанняў.

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG