Адсвяткуем разам 100-годдзе адраджэння Літоўскай дзяржавы!

Запрашаем гімназічную супольнасць прыняць удзел у святочным шэсці моладзі „Lietuvos valstybės keliu“ («Шляхам Літоўскай дзяржавы»), прысвечаным 100-годдзю адраджэння нашай краіны. Збіраемся 16 лютага а 10 гадзіне на Кафедальнай плошчы. З цэнтра старажытнай Літоўскай дзяржавы – Швянтарагё даліны, ад Палаца Вялікіх князёў і Кафедральнага сабора, дзе спачываюць Вялікі князь Літоўскі Вітаўт і апякун Літвы Св. Казімір – пройдзем разам праз Дом сігнатараў, палац Вялікага Вільнюскага сейма, Вострую браму да могілак Расу, дзе пахаваны Йонас Басанавічус, іншыя барацьбіты за свабоду Бацькаўшчыны.

Пойдзем шляхам, які яднае нас з Літоўскай дзяржавай і яе стваральнікамі.