Мерапрыемствы з нагоды Дня адраджэння незалежнасці Літвы

9-13 сакавіка 2017 г. у Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню адраджэння незалежнасці Літвы – 27 год таму людзі Літвы абвясцілі ўсяму свету, што пойдуць па пракладзенаму продкамі шляху свабоды. У гімназіі прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя гэтай даце, старшакласнікі ў кінатэатры глядзелі фільм “Эмілія з алеі Свабоды”, прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па архітэктурнаму ансамблю і бібліятэцы ВУ. Дзеці з групы дашкольнага выхавання і вучні пачатковых класаў малявалі самы доўгі малюнак “Margaspalvė mano Lietuva” (“Рознакаляровая мая Літва”). Самыя прыгожыя словы прысвяцілі Айчыне ўдзельнікі конкурса выразнага чытання “Tėvynei Lietuvai” (“Айчыне Літве”). Заключным мерапрыемствам тыдня стала грамадзянская акцыя “Gyvasis tautos žiedas” (“Жывое кола народа”). Усім было прымна пабыць разам і адчуць, што мы “сапраўды любім Літву”.

  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC