Праект „Kultūrų maratonas“ (“Марафон культур”)

У верасні 2016 года стартаваў праект „Kultūrų maratonas“ (“Марафон культур”), у якім прымаюць удзел і вучні нашай гімназіі. Мэта праекта – стварыць
прывабныя, нетрадыцыйныя, нефармальныя ўмовы для адукацыі, развіцця вучняў 8-9 класаў школ з рознымі мовамі навучання, дапамагчы ім наладзіць зносіны, развіваць супрацоўніцтва, знайсці новых сяброў. У праекце таксама прымаюць удзел класныя кіраўнікі, настаўнікі ўрокаў выяўленчага мастацтва, бацькі. Спадзяёмся, што гэты праект пазнаёміць вучняў з рускімі, літоўскімі, польскімі, беларускімі абрадамі і традыцыямі, дапаможа зразумець іх каштоўнасці. Дзякуючы супольнай дзейнасці падлеткі стануць больш цярпімымі, талерантнымі да розных культур.