Кірмаш Казюкаса

Вясна ў Вільнюскую гімназію імя Францыска Скарыны прыйшла 4 сакавіка разам з кірмашом Казюкаса. Народная музыка заклікала ўсіх сябе паказаць, другіх паглядзець, нешта прадаць ці набыць. Сталы ламіліся ад смачнай выпечкі і арыгінальных вырабаў, падрыхтаваных вучнямі і іх бацькамі. Было вырашана заробленыя на кірмашы грошы перадаць у Лентварыскі дом апекі для арганізацыі свабоднага часу выхаванцаў: экскурсій, адукацыйных праграм і т.п.

Ніхто не пайшоў з кірмаша без пірага, прыемных драбніц і добрага настрою.

  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF