„Dainuoju Lietuvą kaip džiaugsmą...“ (“Спяваю пра Літву як радасць...”)

10-га сакавіка 2016 года ў Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны адзначылі 26-ю гадавіну аднаўлення Літоўскай Незалежнасці. У чытальнай зале адбыўся прагляд фільмаў „Laisvės troškimas“, „Lietuvos Nepriklausomybės akto signatarė Birutė Nedzinskienė“, „1990 kovo 11 Lietuvos pasirinkimas: nepriklausomybė“ (“Прага свабоды”, “Падпісант акта Незалежнасці Літвы Біруце Недзінскене”, “Літоўскі выбар 11 сакавіка 1990: незалежнасць”). Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы любім Літву”, віктарыне “Што? Дзе? Калі?”, на ўроках літоўскай мовы прайшлі чытанні “Чытаем пра Літву”. Старэйшыя вучні гэту важную дату адзначылі мерапрыемствам „Dainuoju Lietuvą kaip džiaugsmą...“ (“Спяваю пра Літву як радасць...”). Разам з гімназічным ансамблем літоўскія песні выконвалі ўсе прысутныя ў зале. Гэта мерапрыемства ва ўсіх выклікала шмат добрых эмоцый.

10 сакавіка, напярэдадні дня аднаўлення Літоўскай Незалежнасці, каманда вучняў І класа і настаўнікаў удзельнічала ў другім этапе адукацыйнага конкурсу – віктарыны “Разам мы Літва”, які праходзіў у Вільнюскім цэнтры падрыхтоўкі будаўнікоў. Цікава было праверыць свае веды, пашырыць кругагляд. Каманда была ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі і навукі.

Мы маем сёння шмат – вольную Літву. Якой яна будзе, залежыць ад нас, таму давайце будзем упрыгожваць Айчыну сваімі і сціплымі, і вялікімі справамі.

  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF