Праект "Гадзіны чытання"

У верасні 2015 г. намеснік старшыні Літоўскага саюза пісьменнікаў Біруце Ёнушкайце запрасіла вучняў і настаўнікаў нашай гімназіі прыняць удзел у праекце "Skaitymo valandos" (“Гадзіны чытання”). У рамках праекта вядомыя літоўскія пісьменнікі праводзілі ў гімназіі ўрокі літоўскай літаратуры: у верасні – паэт Айдас Марчэнас, у кастрычніку – паэтэса, празаік Біруце Марцінкавічуце-Мар, у лістападзе – паэтэса, празаік, перакладчык Біруце Ёнушкайце.

9 снежня вучні гімназіі сталі ўдзельнікамі заключнага мерапрыемства праекта ў клубе Саюза пісьменнікаў. Вучаніцы 6 класа Дар’я Антонава (падрыхтавала настаўнік-метадыст беларускай мовы Алена Базюк) і Анастасія Ясінская (падрыхтавала старшы настаўнік літоўскай мовы Юраце Норвайшэне) дэкламавалі вершы на літоўскай і беларускай мове. Мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў. 

  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF
  • DSCF