Mіжнародная вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “З XVI стагоддзя ў XXI”

Запрашаем прыняць удзел у рабоце Міжнароднай вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “З XVI стагоддзя ў XXI”,  прысвечанай 500-годдзю кнігадрукавання ў Вялікім княстве Літоўскім.  Канферэнцыя адбудзецца  27 кастрычніка 2017 года ў гімназіі імя Францыска Скарыны г. Вільнюса.

Падрабязней...

Мерапрыемствы з нагоды Дня адраджэння незалежнасці Літвы

9-13 сакавіка 2017 г. у Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню адраджэння незалежнасці Літвы – 27 год таму людзі Літвы абвясцілі ўсяму свету, што пойдуць па пракладзенаму продкамі шляху свабоды.

Падрабязней...

Праект „Kalėdinis sveikinimas 2016“

У снежні 2016 года вучні 2-4 класаў гімназіі імя Ф. Скарыны прымалі ўдзел у рэспубліканскім міжшкольным праекце „Kalėdinis sveikinimas 2016“ (“Віншаванне з Калядамі 2016”), падчас якога праводзіліся інтэграваныя ўрокі англійскай мовы і тэхналогій.

Падрабязней...

Дзень кашы

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень кашы. Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны разам з другімі навучальнымі ўстановамі Літвы прыняла ўдзел у ініцыяваным закрытым акцыянерным таварыствам “Malsena Plus” праекце “Košės diena 2016” (“Дзень кашы 2016”).

Падрабязней...