Канферэнцыя “Экалогія і мы” (прыродазнаўчыя навукі)

28 красавіка 2016 г. Вільнюская гімназія імя Ф. Скарыны разам з сацыяльнымі партнёрамі Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі і Тракайскім адукацыйным цэнтрам правялі міжнародную канферэнцыю “Экалогія і мы” для вучняў 9 – 12 (I–IV гімн.) класаў агульнаадукацыйных школ, прысвечаную 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Падрабязней...

Дарагія вучні і бацькі!

Вільнюская гімназія імя Ф. Скарыны працягвае набор вучняў у 1, 5, 9, 11 і 12 класы на 2016/2017 навучальны год.

18 мая а 18-ай гадзіне запрашаем вас пазнаёміцца з нашай навучальнай установай.

Запрашаем вас стаць сябрамі нашага дружнага калектыву!

Экскурсія ў Варшаву

Падарожжа – цудоўны спосаб правядзення вольнага часу. Яшчэ зімой мы пачалі планаваць паездку ў Варшаву, бо ўзнікла думка наведаць цэнтр навукі імя М. Каперніка. 23 красавіка група з 46 вучняў і 6 настаўнікаў адправілася ў захапляючую паездку ў Варшаву.

Падрабязней...

“Хто? Дзе? Калі?”

13 сакавіка вучні 3 класа Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Хто? Дзе? Калі?”. Яе арганізатарам і вядучым быў бацька вучня гэтага класа Аляксандра Гузава Васіль. Радуе, што ўсе каманды паказалі цудоўныя вынікі. Але лепшай была адна. Віншуем пераможцаў!

Падрабязней...

Дарагія сябры!

З 28 красавіка па 10 мая ў гімназіі (на другім паверсе) экспануецца перасоўны выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Беларусь і беларусы”.

Падрабязней...

Міжнародная канферэнцыя па прыродазнаўчых навуках “Экалогія і мы”

28 красавіка 2016 г.у Вільнюскай гімназіі імя Ф. Скарыны адбудзецца міжнародная канферэнцыя па прыродазнаўчых навуках для вучняў 9-12 (І-ІV гімназічных) класаў агульнаадукацыйных школ “Экалогія і мы”, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Падрабязней...

Тыдзень без здзекаў

14-18 сакавіка 2016 г. наша гімназія ўдзельнічала ў мерапрыемствах тыдня Без здзекаў, які ўжо сёмы раз праводзіцца па ініцыятыве „Vaikų linijos“. На працягу тыдня вучні займаліся рознымі відамі дзейнасці: гулялі ў гульні, малявалі, удзельнічалі ў дыскусіях, выконвалі розныя заданні, рабілі кнігу Дружбы і інш.

Падрабязней...