Дзень ведаў

1-га верасня званок склікаў вучняў і настаўнікаў Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны на свята пачатку навучальнага года. У гэты дзень прагучаў першы званок для 20 першакласнікаў, якія з нецярпеннем чакалі першага ўрока і сустрэчы з першай настаўніцай. Нерашуча пераступілі школьны парог і 20 дзяцей з падрыхтоўчага класа.

Падрабязней...

Канферэнцыя маладых вучоных ICYS-2016

Ужо шмат гадоў вучні і настаўнікі нашай гімназіі прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных ICYS. Сёлета канферэнцыя праходзіла 16-22 красавіка ў румынскім горадзе Клуж Напока.

Падрабязней...

Свята апошняга званка

Нават не заўважылі, як хутка прайшоў яшчэ адзін навучальны год. 27 мая прагучаў апошні званок для абітурыентаў 22-га выпуску Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны.

Падрабязней...

Летнік „Šypsenėlė“ (“Усмешка”)

Летнік „Šypsenėlė“ (“Усмешка”) будзе працаваць 1-14 чэрвеня 2016 года з 8.00 да 17.00. Дзецям будуць прапанаваны пазнаваўчыя экскурсіі, адукацыйныя праграмы, віктарыны, конкурсы, гульні і інш. Да сустрэчы ў летніку!