Мерапрыемствы з нагоды Дня адраджэння незалежнасці Літвы

9-13 сакавіка 2017 г. у Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню адраджэння незалежнасці Літвы – 27 год таму людзі Літвы абвясцілі ўсяму свету, што пойдуць па пракладзенаму продкамі шляху свабоды.

Падрабязней...

Конкурс каліграфіі „Rašom!2017“ (“Пішам! 2017”)

Каліграфія – выразны і прыгожы почырк. Аднак ці ўмеем мы так пісаць? Сёння прыгожае пісьмо – вялікая рэдкасць. Навучыцца прыгожа, або проста добра, пісаць не так лёгка, але гэта неабходна для адукаванага чалавека. Уменне пісаць без памылак упрыгожвае чалавека, як і прыгожая мова.

Падрабязней...

Дні беларускай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Падрабязней...

Запрашаем вучыцца

Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны аб’яўляе набор вучняў у дашкольную групу, 5-8, І-ІІІ гімн. (9-11) класы на 2017/2018 навучальны год. Пачатак прыёму заяў – 1 сакавіка 2017 г.

Падрабязней...

Цана Свабоды

У Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны разам з усёй Літвой у 26 раз адзначалі Дзень абаронцаў свабоды, успаміналі трагічныя падзеі 13-га студзеня.

Падрабязней...

Запрашаем былых абітурыентаў на сустрэчу!

Дарагія былыя вучні Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны, сардэчна запрашаем вас на сустрэчу выпускнікоў, якая адбудзецца 3 лютага а 18 гадзіне.

Мы вельмі чакаем вас!

Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў пачатковых класаў

Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны сардэчна запрашае 1 лютага 2017 года дзяцей, якія збіраюцца наведваць групу дашкольнага выхавання, іх бацькоў, бацькоў вучняў пачатковых класаў на мерапрыемствы Дня адкрытых дзвярэй: адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчу з адміністрацыяй гімназіі, індывідуальныя кансультацыі псіхолага.

Падрабязней...