Дзіцячы летнік „Šypsenėlė“ (“Усмешка”)

Інфармуем, што 1-14 чэрвеня 2017 г. з 8:00 да 17:00 (па рабочых днях) будзе працаваць дзіцячы летнік “Šypsenėlė“. Дзяцей чакае насычаная і цікавая праграма: пазнавальныя экскурсіі, адукацыйныя праграмы, віктарыны, конкурсы, гульні і інш. Да сустрэчы ў летніку!

Сустрэча з аўтарам кнігі “Vilnius: meilės stotelės” (“Вільнюс: прыпынкі любві”) Людай Матонене

28 красавіка вучні ІІІ класа гімназіі імя Францыска Скарыны наведалі бібліятэку мікрараёна Каралінішкес, у якой адбылася прэзентацыя кнігі Люды Матонене “Vilnius: meilės stotelės” (“Вільнюс: прыпынкі любві”).

Падрабязней...

Радасная навіна

Вучаніца 6 класа Эліза Драгун удзельнічала ў арганізаваным бібліятэкай гімназіі „Saulės“ (Швекшна, Шылутскі раён) рэспубліканскім конкурсе кніжных закладак „Piliakalnių legendos“ („Легенды курганоў”) і стала яго лаўрэатам.

Падрабязней...

Акцыя „Darom 2017“ (“Робім 2017”)

21 красавіка вучні і настаўнікі гімназіі імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у традыцыйнай (ужо дзясятай) акцыі “Darom 2017” (“Робім 2017”) – прыбіралі тэрыторыю гімназіі і леса, які знаходзіцца побач. Дзякуем усім, хто не застаўся абыякавым да асяроддзя, у якім жыве, вучыцца і працуе.

Падрабязней...

Выстава „Pranciškaus Skorinos Rusėniškajai Biblijai – 500“ (“Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500”)

19-20 красавіка 2017 г. вучні і настаўнікі гімназіі імя Францыска Скарыны знаёміліся з выставай “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500”, якая праходзіць у бібліятэцы Урублеўскіх ЛАН.

Падрабязней...

Тыдзень Без здзекаў 2017

20-26 сакавіка 2017 г. наша гімназія ўдзельнічала ў мерапрыемствах тыдня Без здзекаў, які ўжо сёмы раз праводзіцца па ініцыятыве грамадскай арганізацыі „Vaikų linijа“.

Падрабязней...