Зіма, зіма, ідзі з двара!

9 лютага ў гімназіі Ф. Скарына прайшло свята Масленіцы, у якім удзельнічалі вучні і настаўнікі гімназіі. Усе прысутныя танцавалі, спявалі, частаваліся блінамі, гарачым чаем. Пасля таго як была спалена віноўніца ўсіх бед Мора, зіма ўцякла са школьнага двара.

Падрабязней...

Стодзёнка

Стодзёнка – адно з самых прыгожых і вясёлых святаў. У пятніцу, 5 лютага, гэтае свята нагадала абсальвентам гімназіі аб тым, што вучыцца ім засталося толькі 100 дзён, што хутка яны назаўсёды зачыняць дзверы гімназіі.

Падрабязней...

1-га лютага – Дзень гімназіі

1-га лютага вельмі важны для нас дзень – мы святкуем Дзень гімназіі. Гэтае традыцыйнае свята штогодпраходзіць 1 лютага, таму што менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі, якая размяшчалася ў Базыльянскіх мурах.

Падрабязней...

Запрашаем выпускнікоў на сустрэчу!

5 лютага а 18 гадзіне Вільнюская гімназія Ф. Скарыны запрашае выпускнікоў на традыцыйную сустрэчу з настаўнікамі, школьнымі сябрамі. Сумуем па вас! З нецярпеннем чакаем сустрэчы! 

Вынікі нацыянальнага конкурсу

20 лістапада вучні 8, I – II гімн. класаў прынялі ўдзел у нацыянальным конкурсе матэматычнай і прыродазнаўчай граматнасці, падчас якога змаглі праверыць свае веды ў гэтых галінах навук.

Падрабязней...

Erasmus+

У лістападзе 2015 года ў нашай гімназіі прайшлі мерапрыемствы ў рамках міжнароднага праекта Erasmus+ "ARTS@CREATIVITY.EU", галоўная мэта якога – стымуляваць культурную самасвядомасць і творчыя здольнасці.

Падрабязней...