Прыём вучняў

Гімназія імя Францыска Скарыны г. Вільнюса аб’яўляе набор вучняў на 2018/2019 навучальны год. Заявы запаўняюцца ў электроннай сістэме svietimas.vilnius.lt з 1 сакавіка да 31 мая. Тыя, хто не мае магчымасці запоўніць электронны варыянт заявы дома, могуць зрабіць гэта ў гімназіі.

Заяву за дзіця да 14 год запаўняе адзін з бацькоў (апекуноў), 14 – 18 гадовыя падаюць заявы самастойна, маючы місьмовую згоду аднаго з бацькоў (апекуноў).

Больш падрабязную інфармацыю аб парадку прыёму ў школы горада Вільнюса можна атрымаць тут (čia), альбо пазваніўшы па тэлефонах (8-5) 245 9127; (8-5) 245 79 28