Сустрэча ў Гайнаўцы (Польшча)

З 20 па 24 верасня ў Гайнаўцы (Польшча) адбылася апошняя, трэцяя сустрэча ў рамках праекта праграмы Erasmus+ "Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы. Удзельнікі праекта – вучні і настаўнікі II Ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, Ліцэя з літоўскай мовай навучання імя 11 сакавіка ў Пунску і гімназіі iмя Францішка Скарыны г. Вільнюса – на працягу тыдня ўдасканальвалі свае веды па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, удзельнічалі ў адукацыйна-этнаграфічных экскурсіях (наведалі Супрасль, Бельск Падляскі, Шлях дубоў польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх, заказнік зуброў), вучылі народныя песні і танцы, знаёміліся з гісторыяй і традыцыямі II Ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Вынікам гэтай дзейнасці сталі сумесныя выступленні ўдзельнікаў праекта на заключным мерапрыемстве "Пікнік з Беларусам".

Гэты час стаў выдатнай магчымасцю ўсталяваць і паглыбіць сяброўскія адносіны паміж моладдзю і настаўнікамі ўсіх школ-партнёраў, якія будуць працягвацца нягледзячы на тое, што дзейнасць у рамках праекта заканчваецца ў гэтым годзе.