Конкурс малюнкаў “ T.Y.čia”

У пачатку снежня гэтага года вучні нашай гімназіі прымалі ўдзел у арганізаваным Літоўскім цэнтрам дзяцей і юнацтва конкурсе малюнкаў. Конкурс быў прысвечаны абвешчанаму Сеймам Літоўскай Рэспублікі Году літоўцаў свету. Мерапрыемства з'яўляецца часткай віртуальнага фестывалю “T.Y.čia”, мэта якога – зацікавіць моладзь літоўскай паэзіяй, паглыбіць яе веды пра літоўскіх паэтаў і гістарычнае мінулае краіны. Удзельнікі конкурсу ілюстравалі вершы літоўскіх аўтараў.

Сардэчна віншуем вучаніцу ІІ гімн. класа Агнію, якая стала лаўрэатам прысвечанага Году літоўцаў свету конкурсу малюнкаў у групе 15-18 год.