„Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы”

21-23 лістапада ў рамках праекта Nr. 2018-1PL01-KA229-050997_3 „Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы” ў Пуньскім ліцэі з літоўскай мовай навучання імя 11 сакавіка (Рэспубліка Польшча) адбыўся семінар для настаўнікаў школ-партнёраў. Настаўнікі, дырэктары школ удзельнічалі ў дыскусіях, майстар-класах "Лепшыя спосабы захавання нацыянальнай тоеснасці - абмен досведам і добрымі практыкамі", "Рэгіянальная адукацыя на ўроках замежнай мовы". Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра гісторыю літоўскай нацыянальнай меншасці, якая жыве каля Пуньска: пазнаёміліся з гісторыяй і роляй літоўскага часопіса "Aўшра", пабывалі на агляднай экскурсіі у Берзніках, Сейнах і Пуньску, наведалі сядзібу Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе.

Кожны з удзельнікаў семінара меў магчымасць падзяліцца сваім вопытам працы і абагаціўся новымі ведамі і ідэямі, каб пасля выкарыстаць іх у сваіх навучальных установах.

fin

  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n
  • n