Сустрэча ў Пуньску (Польшча) удзельнікаў міжнароднага праекта Erasmus+ “Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы”

21-25 кастрычніка бягучага года партнёры міжнароднага праекта Erasmus+ “Нацыянальныя меншасці – багацце Еўропы” гімназія імя Ф. Скарыны г. Вільнюса, ліцэй імя 11 сакавіка в. Пуньск і ІІ ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы г. Гайнаўка сустрэліся ў Польшчы (Пуньску). Сустрэчу, якая называлася “Пруска-яцвяжскія сцежкі”, арганізаваў ліцэй імя 11 сакавіка в. Пуньск. Удзельнікі праекта пазнаёміліся з адзінай у Польшчы сярэдняй школай з літоўскай мовай навучання, развучвалі літоўскія песні і танцы, працуючы ў групах, падбіралі літоўскія, беларускія, англійскія словы з падобным гучаннем, вучыліся ствараць фільмы. Вучні і настаўнікі пабывалі на абзорнай экскурсіі па Пуньску, наведалі этнаграфічную сядзібу, цэнтр самакіравання, этнаграфічны музей Ё. Вайны. У сялібе прусаў і яцвягаў яе заснавальнік пазнаёміў экскурсантаў з гісторыяй гэтых балцкіх плямёнаў, расказаў, як яны ўтварыліся, як жылі, у якіх багоў верылі. Удзельнікі праекта наведалі Вігры, унікальны барочны манастырскі ансамбль, дзе калісьці жылі манахі камальдулы, якія далі клятву маўчання і парушалі яе толькі ў асаблівых выпадках. Падчас агляднай экскурсіі па г. Сейны любаваліся базілікай Найсвяцейшай Панны Марыі, паглядзелі помнік літоўскаму паэту і біскупу Антанасу Баранаўскасу. У апошні дзень вучні і настаўнікі наведалі сядзібу сям’і Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе, у якой зараз месціцца Міжнародны цэнтр дыялогу.

Падчас насычанага падзеямі і ўражаннямі візіту сумесная дзейнасць яшчэ больш зблізіла ўдзельнікаў праекта, якія з нецярпеннем чакаюць наступнай сустрэчы.

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • P 20191021
  • P 20191021
  • P 20191021
  • P 20191022
  • P 20191022
  • P 20191023
  • P 20191023
  • P 20191024
  • P 20191024
  • P 20191025
  • P 20191025
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • P 20191021
  • P 20191021
  • P 20191021
  • P 20191022
  • P 20191022
  • P 20191023
  • P 20191023
  • P 20191024
  • P 20191024
  • P 20191025
  • P 20191025