Спаборніцтвы па арыентаванню на вуліцах горада Вільнюса

28 верасня 2019 года, у суботу, вучні гімназіі прымалі ўдзел у спаборніцтвах па арыентаванню на вуліцах горада Вільнюса, прысвечаных Міжнароднаму дню турызму. Даждлівае і ветранае надвор'е не спалохала ўдзельнікаў спаборніцтваў. Вучні не толькі выканалі падрыхтаваныя арганізатарамі заданні, праверылі свае веды, больш даведаліся пра Стары горад Вільнюса, але і актыўна, насычана правялі выхадны дзень.

У гэтых спаборніцтвах добра выступіла каманда старэйшых вучняў нашай гімназіі, якая заняла ІІІ  месца і была ўзнагароджана дыпломам, медалямі і кубкам Вільнюскага маладзёжнага турыстычнага цэнтра. Віншуем і ганарымся!