“Урок памяці”, прымеркаваны да 75-й гадавіны знішчэння нацыстамі Мінскага гета

2 кастрычніка 2018 года госцем гімназіі быў дырэктар студыі гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна", рэжысёр і прадзюсер Уладзімір Бокун. Ён расказаў вучням І і ІІІ гімн. класаў пра дзейнасць “Майстэрні...”, прадставіў першы фільм з кінатрылогіі аб трагедыі вязняў яўрэйскага гета на беларускай зямлі "Хроніка Мінскага гета". Творчай групе ўдалося сабраць унікальныя дакументы і ўспаміны сведкаў у адным праекце. Здымкі праходзілі ў Беларусі, ЗША, Ізраілі, Польшчы. На Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі гіс­та­рыч­на­га і ва­ен­на­га кі­но ў Вар­ша­ве фільм за­ва­я­ва­ў ад­ну з га­лоў­ных уз­на­га­род — “За­ла­тую шаб­лю” — у ка­тэ­го­рыі “Да­ку­мен­таль­нае кі­но”.

У канцы сустрэчы госць адказаў на пытанні вучняў.

  • IMG
  • IMG