Грамадская ініцыятыва “Шлях памяці”

21 верасня вучні І і ІІІ гімназічных класаў разам з настаўнікамі гісторыі і літоўскай мовы прынялі ўдзел у грамадскай акцыі “Шлях памяці”, прысвечанай Дню памяці ахвяр Халакоста. 23 верасня 2018 года спаўняецца 75 год з дня ліквідацыі Вільнюскага гета, і Міжнародная камісія па ацэнцы злачынстваў нацысцкага і савецкага акупацыйных рэжымаў у Літве прапанавала ўсім літоўскім школам прыняць удзел у акцыі. Настаўнікі і вучні з навучальных устаноў Вільнюса, Каўнаса, Біржай, Палангі, Панявежыса ішлі “Шляхам памяці” ад чыгуначнай станцыі ў Панарах да Панарскага мемарыяла (Вільнюс). Вучні неслі з сабой каменьчыкі, на якіх былі напісаны імёны загінуўшых яўрэяў. Гэтыя каменьчык і запаленыя свечкі яны пакінулі на месцы гібелі людзей як знак памяці.

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG