Акцыя, прысвечаная гадавіне Чарнобыльскай трагедыі

Гімназічная супольнасць прыняла ўдзел у традыцыйнай акцыі, прысвечанай гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Вучні разам з настаўнікамі пасадзілі кветкі ў памяць аб загінуўшых у выніку катастрофы. 32 гады назад, 26 красавіка 1986 года, адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай станцыі – самая буйная катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі. Гэтай Акцыяй былі ўшанаваны людзі, якія ратавалі свет, ахвяруючы сваім жыццём і здароўем.

Старшы настаўнік пачатковых класаў
Эрыка Юркявічуце