Канферэнцыя „Mano mažasis pasaulis“ (“Мой маленькі свет”)

29 сакавіка 2018 года вучань 4 класа Артур Стаўпнюк разам з настаўніцай Аленай Забельскай прымаў удзел у канферэнцыі для вучняў пачатковых класаў „Mano mažasis pasaulis“(“Мой маленькі свет”), якая праходзіла ў Вільнюскай прагімназіі „Spindulio“. Удзельнікі канферэнцыі дзяліліся вопытам навукова-даследчай работы, выступалі з дакладамі на разнастайныя тэмы. Юны даследчык з нашай гімназіі прадставіў сваю працу “Гісторыя вывучэння бульбяных чыпсаў”, якая прыемна здзівіла ўдзельнікаў канферэнцыі карпатлівасцю праведзеных доследаў і цікавым іх прадстаўленнем. Радуемся выдатнаму выступленню Артура на канферэнцыі і жадаем яму поспехаў і добрых вынікаў у будучым.

  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-
  • IMG-