Кірмаш Казюкаса

Штогод у першыя дні сакавіка ў Вільнюсе праходзіць усім добра вядомы кірмаш Казюкаса, падчас якога людзі прадаюць зробленыя сваімі рукамі рэчы. У нашай гімназіі таксама прайшоў традыцыйны кірмаш. Вучні і іх бацькі вельмі сур'ёзна падрыхтаваліся да яго – гэта пацвярджаецца багаццем і прыгажосцю тартоў, цукерак, кексаў, пернікаў, розных вырабаў ручной працы, якія былі прапанаваны пакупнікам. Ніхто не пайшоў з кірмаша без прыемных сувеніраў і добрага настрою.

Сёлета ўсе сабраныя на кірмашы грошы вырашана ахвяраваць дзіцячаму хоспісу кс. Міхала Сапоцкі, у якім хворыя і іх блізкія атрымліваюць бясплатную дапамогу.

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG