Спектакль у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета

28 студзеня вучні 3 класа глядзелі спектакль “Папялушка” ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета. І для дзяцей, і для дарослых няма нічога прыгажэйшага за выдатна вядомую з дзяцінства гісторыю Папялушкі. С. Музыка С. Пракоф'ева перанесла гледачоў у цудоўную казку, пакідаючы надзею на шчаслівы канец. Вучні былі зачараваныя прафесійнай ігрой акцёраў, прыгожымі касцюмамі, дэкарацыямі. Вось некалькі іх думак пасля спектакля:

“Мне спектакль вельмі спадабаўся, было прыгожа”. (Давід).

“Спадабаўся пачатак спектакля і яго канец. Вельмі спадабалася сукенка   Папялушкі”. (Вікторыя).

“Зачаравалі акцёры, іх ігра, прыгожыя галасы. Усё спадабалася, хацела б паглядзець яшчэ раз”. (Анастасія).

  • img
  • img