Здаровы сняданак – гэта прыемна

Вучні гімназіі імя Францыска Скарыны прымаюць удзел у доўгатэрміновай праграме выхавання здаровага ладу жыцця “Sveikatiada”, якая дае дзецям веды і практычныя навыкі па пытаннях здароўя, харчавання і фізічнай актыўнасці. У студзені-красавіку 2017-2018 г.г. праходзіць акцыя “Sveikatiados maisto detektyvai”, якая заахвочвае школьнікаў развіваць прывычку харчавацца здарова і збалансавана. Пакет ідэй “Sveikatiados maisto detektyvų" складаецца з трох конкурсаў:

  1. “Набор здаровых закусак” (студзень-люты).
  2. “Поры года ў абедзенай талерцы” (люты).
  3. “Малочны кактэйль як выклік” (люты-сакавік).

Першы конкурс – “Набор здаровых закусак” – прайшоў 2 лютага. З самай раніцы ў школьнай сталовай сабраліся вучні 5-7 класаў. Яны разам са спецыялістам у галіне аховы здароўя Наталляй Аксаміт і настаўнікам-метадыстам фізічнай культуры Лінай Грыгорыне гатавалі здаровы сняданак, таму што ўсе ведаюць, што дзень павінен пачынацца з паўнацэннай ежы. Снедаючы, вучні дзяліліся рэцэптамі сваіх страў, абмяркоўвалі іх карысць для растучага арганізма. Лепшымі былі прызнаны 3 стравы:

  1. Грэцкая каша з гароднінай.
  2. Асарці для сняданка.
  3. Сырнікі з ягадным пюрэ.

  • IMG-9189262ebe63acc74f2785dccbeab2aa-V
  • IMG-9189262ebe63acc74f2785dccbeab2aa-V