Віншуем і радуемся!

Сардэчна віншуем і радуемся поспеху вучаніцы 6 класа Ліны Адамавічуце ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе “Літоўскі натураліст”. Падрыхтавала Ліну настаўніца Нійоле Багдонене. 54 вучні 5-8 класаў, пераможцы першага этапа конкурсу, былі запрошаны да ўдзелу ў заключным этапе, які адбудзецца 13 кастрычніка 2017 г. у Літоўскім эдукалагічным універсітэце. Жадаем Ліне поспеху!