Дзейнасць па праекту Erasmus+ „ARTS@CREATIVITY.EU“

У 2016 годзе працягвалася ажыццяўленне праекта Erasmus+ARTS@CREATIVITY.EU“. На працягу года адбылося тры сустрэчы краін-партнёраў.

1-7 сакавіка ўдзельнікі праекта сустрэліся ў Партугаліі, у горадзе Віла Нова Фамаліцао (Vila Nova Famalicao). Літву прадстаўлялі два настаўнікі і тры вучні нашай гімназіі. Для гасцей былі арганізаваны экскурсіі, падчас якіх удзельнікі праекта пазнаёміліся з архітэктурай, культурай краіны. Вучні прысутнічалі на ўроках. Закончылася сустрэча незвычайнай танцавальнай вечарынай.

У маі партнёры праекта сустрэліся ў Італіі, у горадзе Арыаго ды Міра Веніцэ (Oriago di Mira Venice). Госці пазнаёміліся з архітэктурай Венецыі, культурай Італіі, удзельнічалі ў семінарах, наведалі мастацкую выставу. Прадстаўнікі Літвы пазнаёмілі партнёраў з культурай нашай краіны: літоўскімі народнымі песнямі і танцамі.

Апошняя сустрэча прайшла ў Славакіі 18-22 кастрычніка. Каардынатары расказалі пра тое, што ў рамках праекта зроблена ў іх школах, абмеркавалі работы, якія неабходна выканаць да наступнай сустрэчы, пазнаёміліся са славацкай сістэмай адукацыі, удзельнічалі ў экскурсіях, наведалі музеі. Падчас гэтай сустрэчы вырашаліся разнастайныя арганізацыйныя пытанні, быў абмеркаваны праект плана работы на 2017 год.