“Tyrėjų naktis” (“Ноч даследчыкаў”)

23 верасня, у пятніцу, вучні пасля ўрокаў не спяшаліся дадому. Дзіўна? Нічога дзіўнага – у гімназіі праходзіла штогадовае традыцыйнае мерапрыемства “Tyrėjų naktis” (“Ноч даследчыкаў”). Сабраліся ўсе жадаючыя даведацца пра месца навукі ў штодзённым жыцці. Яны з энтузіязмам уключыліся ў прапанаваную дзейнасць. Вялікую цікавасць выклікалі вучэбна-творчыя майстэрні. Кансультанты (вучні-дабравольцы) ахвотна дзяліліся з прысутнымі сваім даследчыцкім вопытам, а зацікаўленыя прыродазнаўчымі навукамі вучні мелі магчымасць у нетрадыцыйнай абстаноўцы паглыбіць свае веды, падзяліцца з сябрамі ўражаннямі ад убачанага. “Tyrėjų naktis” стварыла вучням магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі даследчыцкай дзейнасці, яе сэнсам.

Арганізатараў радуе, што ўсе прапанаваныя віды дзейнасці зацікавілі вучняў, а іх ўсмешкі, жаданне прымаць удзел у такой працы заахвочваюць і ў будучым арганізоўваць такія мерапрыемствы.

  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P