Канферэнцыя маладых вучоных ICYS-2016

Ужо шмат гадоў вучні і настаўнікі нашай гімназіі прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных ICYS (International Conference of Young Scientists). Сёлета канферэнцыя праходзіла 16-22 красавіка ў румынскім горадзе Клуж Напока. Нашу гімназію прадстаўлялі вучаніцы І гімн. класа Караліна Савіцка і ІІ гімн. кл. Арына Скараходава, настаўніца-метадыст хіміі і біялогіі Святлана Грышко, настаўніца-метадыст геаграфіі і тэхналогій Галіна Вінцукявічэне. Вучаніцы паспяхова прадставілі вынікі сваіх даследаванняў у секцыі экалогіі. Для ўдзельнікаў канферэнцыі былі арганізаваны экскурсіі, яны наведалі музеі, удзельнічалі ў вечарынах.

Прыемна, што арганізоўваюцца падобныя канферэнцыі, конкурсы ды іншыя мерапрыемствы, якія заахвочваюць моладзь даследаваць, аналізаваць, цікавіцца. Бо ўсё гэта дапамагае чалавеку ўдасканальвацца, фарміраваць новы погляд на акаляючы свет.