Экскурсія ў Варшаву

Падарожжа – цудоўны спосаб правядзення вольнага часу. Яшчэ зімой мы пачалі планаваць паездку ў Варшаву, бо ўзнікла думка наведаць цэнтр навукі імя М. Каперніка. 23 красавіка група з 46 вучняў і 6 настаўнікаў адправілася ў захапляючую паездку ў Варшаву. У першы дзень наведалі старажытны цэнтр Варшавы, унесены ў спіс помнікаў сусветнай культуры ЮНЭСКА: Каралеўскія замак і плошчу, калону караля Жыгіманта ІІІ, касцёл Св. Яна, рыначную плошчу, помнік сімвалу Варшавы – Русалцы, абарончую сцяну (барбакан). Падняліся на 34 паверх Палаца культуры і навукі, адкуль адкрываецца панарама ўсяго горада, наведалі заапарк. У другі дзень наведалі цэнтр навукі імя М. Каперніка, у якім мелі магчымасць на працягу некалькіх гадзін самастойна знаёміцца з сучаснымі дасягненнямі ў розных галінах навукі. У музеі экспанаты прадстаўлены ў трох вымярэннях, ходзяць робаты, якія ўмеюць гаварыць, прылада намалюе твой партрэт, музычныя інструменты пачынаюць самі іграць, ледзь толькі дакранешся да іх і г.д.

Уражанні ад паездкі надоўга застануцца ў памяці вучняў і настаўнікаў, таму што ўсё было новым, цікавым і важным.