1-га лютага – Дзень гімназіі

1-га лютага вельмі важны для нас дзень – мы святкуем Дзень гімназіі. Гэтае традыцыйнае свята штогод праходзіць 1 лютага, таму што менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі, якая размяшчалася ў Базыльянскіх мурах (сёння вул. Аўшрос Варту, 9). Гэтую навучальную ўстанову яшчэ называюць “кузняй беларускіх талентаў”, таму што ў ёй вучыліся і працавалі многія вядомыя беларусы.

У гэтым годзе Дзень гімназіі супаў з Днём адкрытых дзвярэй, таму ўсе жадаючыя бліжэй пазнаёміцца з гімназіяй маглі наведаць адкрытыя урокі, папрысутнічаць на пазакласных мерапрыемствах, задаць пытанні адміністрацыі, вучні I-га гімназічнага класа падчас экскурсіі ў школьным музеі пазнаёмілі гасцей з гісторыяй гімназіі. Госці з Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск) паказалі святочны канцэрт.

На працягу ўсяго тыдня праходзілі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню гімназіі: класныя гадзіны “Гісторыя Віленскай беларускай гімназіі”, конкурс фотаздымкаў “Старонкі школьнага жыцця”, малюнкаў – “Школа будучага”, інтэлектуальная гульня “Мы – гімназісты”.

У пятніцу, 5 лютага, у 18.00 гімназія гасцінна адчыніла дзверы сваім былым вучням. Госці дзяліліся ўспамінамі, сваімі ўражаннямі і вопытам, набытым пасля заканчэння школы. Нам прыемна, што прыйшло шмат выпускнікоў, таму што “школа жыве да таго часу, пакуль у яе вяртаюцца былыя вучні”. 

  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC
  • DSC