Конкурс малюнкаў

У лістападзе 2015 г. вучні 2 класа прынялі ўдзел у абвешчаным Тракайскім цэнтрам асветы конкурсе малюнкаў "Aš ir mano draugai – gerbiame kitus ir esame pakantūs kitaip mąstantiems" ("Я і мае сябры – паважаем іншых і цярпімыя да тых, хто думае інакш"). Мэта гэтага конкурсу – выхоўваць у вучняў школ з рознымі мовамі навучання талерантнасць праз агульную дзейнасць, адначасова заахвочваючы імкненне захаваць адметнасць сваёй нацыянальнай культуры.

Першы этап конкурсу, прысвечаны Міжнароднаму дню талерантнасці, які адзначаецца 16 лістапада, прайшоў у школе. Былі адабраныя 4 лепшыя малюнкі (Аліны Бараноўскай, Данілы Новікявічуса, Артура Стаўпнюко, Алексы Войнюш) і адпраўлены арганізатарам конкурсу.

Другі этап, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праходзіў у Тракай. У ім прынялі ўдзел вучні 2 класа і іх настаўніца Алена Забельская. Пераможцы конкурсу атрымалі ўзнагароды.

Віншуем вучаніцу нашай гімназіі Аліну Бараноўскую, якая заняла 1-е месца!

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання вучні прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме – даведаліся, як робяць кібінай. У школу ўсе вярнуліся шчаслівыя, перапоўненыя яркімі ўражаннямі. 

 

  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC
  • PC