Erasmus+

У лістападзе 2015 года ў нашай гімназіі прайшлі мерапрыемствы ў рамках міжнароднага праекта Erasmus+ "ARTS@CREATIVITY.EU", галоўная мэта якога – стымуляваць культурную самасвядомасць і творчыя здольнасці. Праект заахвочвае настаўнікаў актыўней карыстацца IKT, цікавіцца новымі формамі работы, удасканальваць валоданне ангельскай мовай. Асноўным сродкам павышэння матывацыі вучняў з’яўляецца мастацтва, з дапамогай якога вучні розных нацыянальнасцей могуць перадаць свой вопыт іншым.

Удзельнікі праекта – настаўнікі і вучні з Грэцыі, Партугаліі, Кіпра, Польшчы, Славакіі, Італіі, Англіі, Эстоніі і Літвы.

25-27 лістапада 2015 г. адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў краін-партнёраў, падчас якой каардынатары праекта пазнаёміліся з гімназіяй, наведалі ўрокі выяўленчага мастацтва, абмеркавалі план работы на бліжэйшы час. Таксама госці наведалі Тракай, палюбаваліся святочным Вільнюсам, наведалі музеі і іншыя папулярныя ў горадзе месцы.

Праект разлічаны на тры гады. Ён фінансуецца са сродкаў Еўрапейскай Камісіі, праграмы Erasmus+, якія ў Літве адмініструе Švietimo mainų paramos fondas.

Спадзяёмся, што гэты міжнародны праект не толькі адкрые новыя магчымасці наведаць розныя краіны, пазнаёміцца з працай еўрапейскіх школ, але і паспрыяе фарміраванню талерантных адносін да іншых культур, умацуе жаданне тварыць і дзяліцца сваім вопытам з іншымі. 

Дзейнасць па праекту за 2016г.

  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG
  • IMG