Вынікі нацыянальнага конкурсу

20 лістапада вучні 8, I – II гімн. класаў прынялі ўдзел у нацыянальным конкурсе матэматычнай і прыродазнаўчай граматнасці, падчас якога змаглі праверыць свае веды ў гэтых галінах навук. Мэта конкурсу – стымуляваць цікавасць вучняў да прыродазнаўчых навук, матэматыкі, развіваць уменні выкарыстоўваць свае веды на практыцы, папулярызаваць задачы, якія стаяць перад сучаснай матэматычнай і прыродазнаўчымі навукамі.
16 снежня былі абвешчаны вынікі конкурсу.

Лепшыя вынікі сярод вучняў нашай гімназіі паказалі:
Максіміліян Грасевіч – ІІ гімн. клас
Караліна Савіцка – І гімн. клас
Нікіта Аляксеенкаў – 8 клас.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Літоўскай Рэспублікі. Віншуем!

Падрабязней: http://nec.lt/naujienos/590/