Знаёмства вучняў з прафесіямі

З лістапада 2015 года шасцікласнікі нашай гімназіі пачалі знаёміцца з рознымі прафесіямі. Першае такое знаёмства адбылося на Вільнюскім паштамце, дзе вучні даведаліся пра гісторыю пошты, тыя паслугі, якія яна прадастаўляе, пра абавязкі працуючых там людзей. Работнікі пошты расказалі пра паштовыя маркі: гісторыю іх з’яўлення (ад маляваных да друкаваных),  асаблівасці калекцыяніравання і да т.п. Вучні пазнаёміліся  з калекцыямі літоўскіх і замежных марак.

Пасля гэтага класны кіраўнік 6-га класа Галіна Вінцукявічэне вырашыла пазнаёміць сваіх выхаванцаў з асаблівасцямі працы банкаўскіх работнікаў і адвяла вучняў у цэнтральны офіс АТ "Swedbank". Падчас экскурсіі вучні наведалі банкаўскі музей, бібліятэку, пазнаёміліся з абавязкамі работнікаў банка.

У канцы месяца шасцікласнікі пабывалі на швейнай фабрыцы "Vilsata", куды іх запрасіла мама Алесі Лукашэвіч, якая працуе на гэтым прадпрыемстве. Вучні пабачылі, як кавалак тканіны пераўтвараецца ў прыгожае адзенне.

Прыемна, што школьнікі з цікавасцю слухалі аповеды пра ўсе гэтыя прафесіі і не саромеліся задаваць пытанні, якія ў іх узнікалі.

  • P
  • P
  • P
  • P
  • P
  • P