Адукацыйная праграма „Paslaugos gamtai“ (“Паслугі прыродзе”)

2 мая 2018 г. 25 вучняў нашай гімназіі разам з настаўніцай пачатковых класаў Аленай Забельскай і намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы Ніёле Багдонене ўдзельнічалі ў адукацыйнай праграме “Paslaugos gamtai” (“Паслугі прыродзе”), якая з’яўляецца часткай ажыццяўляемага Літоўскім цэнтрам нефармальнай адукацыі вучняў праекта “Neformaliojo vaikų švietimo paslaugų plėtra”, што фінансуецца са сродкаў ЕС.

Падчас заняткаў, якія праходзілі ў Дукшту дуброве рэгіянальнага парку Нерыс, іх кіраўнік Інгрыда Мяшкініце растлумачыла вучням, як трэба правільна клапаціцца пра прыроду. Вучні даведаліся, якія птушкі і звяры зімой сутыкаюцца з недахопам харчавання, што прывыклі дзяўбці птушкі, чым можна іх карміць і што даваць не рэкамендуецца, пабачылі кармушкі і шпакоўні для птушак, “гасцініцы” для насякомых, навучыліся распазнаваць страчаныя жывёламі рогі.

Пасля гэтага школьнікі пайшлі па пазнавальнай сцежцы Дукшту дубровы і лічылі, колькі шпакоўняў развешана на дрэвах. У канцы заняткаў вучняў чакала развіваючае ўяўленне і творчасць заданне – трэба было зрабіць шпакоўню. Прыемна, што справіліся з ім дзеці выдатна. Зробленую імі шпакоўню кіраўнік праграмы падарыла гімназіі.

І. Мішкініце шчыра прасіла вучняў рабіць як мага больш добрага прыродзе. Напомніла, што нават не прыкладаючы шмат намаганняў, а толькі ствараючы звярам неабходныя ім умовы жыцця, можам дапамагчы захаваць той ці іншы рэдкі від жывёлы.

Вясновае паветра, цудоўнае месца заняткаў і іх атмасфера, цікавая і насычаная дзейнасць нікога не пакінулі абыякавымі.