Вольнай Літве - 25

13 студзеня ў нашай гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю Дня абаронцаў Свабоды. Кожны вучань і настаўнік прышпіліў кветку незабудкі – знак памяці і павагі да барацьбітоў за свабоду. Як і штогод, а 8 гадзіне раніцы пачалася грамадзянская акцыя “Памяць жыве, бо сведчыць”: вокны гімназіі асвяціліся запаленымі ў гонар герояў 13-га Студзеня свечкамі. Прайшлі класныя гадзіны “Урок памяці”, выставы вучнёўскіх малюнкаў, плакатаў, кніжная выстава “Яны загінулі за свабоду Літвы”. У гэты дзень гучалі песні і вершы пра свабоду, мінутай маўчання былі ўшанаваны тыя, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Літвы 13 студзеня 1991 года. У другой палове дня вучні з настаўнікамі ўдзельнічалі ў гарадскіх урачыстасцях. Так была ўшанавана атрыманая 25 год назад дзякуючы адзінству грамадзян Літвы свабода.